«Стары Ольса» запрашае на піва ў Прагу
Легендарны беларускі гурт "Стары Ольса" выступіць у Празе з прэзентацыяй новага альбома "Вада, хмель і солад".
Застолле — гэта мастацтва! Завітвайце разняволіцца ў старадаўняй пражскай карчме, паслухаць балады і прыгоды слаўных рыцараў, узняць куфлі за князёву моц і чароўных паненак, аддаць душу і сэрца ў шаленстве старадаўняга застолля!
Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою, які аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты. У гэтым альбоме гурт паспрабаваў аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво (ужыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю).
"Гой-гой, сядзем у кола ды вясёлаВыпівайма, размаўляйма,Пра ўсё забудзем,Хай нам добра будзе!"
Імпрэза адбудзецц 10 ліпеня ў клубе "Mangragora" (Korunní 16, Praha-2). Пачатак у 19:00.
Падзея на ФБ: https://www.facebook.com/events/380402069137258/