Стаў вядомы першы хэдлайнер VIVA BRASLAV OPEN AIR
24 — 25 ліпеня на Браслаўскіх азёрах зноў пройдзе Viva Braslav Open Air. Арганізатары ўжо аб’явілі першага хэдлайнера. Гэтым разам на фестывалі выступіць папулярны беларускі гурт ЛСП.

Трэкі ЛСП займаюць першыя месцы ў чартах, на канцэртах гурта збіраюцца поўныя залы, а фанаты падпяваюць знакамітую «Манетку», заглушаючы голас франтмэна Алега Саўчанкі. Музыкі выступаюць «жывым» складам, асаблівасцю іх канцэртаў з'яўляецца альтэрнатыўнае выкананне сваіх песень у рок-стылі.

ЛСП ужо разрывалі танцполы вядомых музычных фестываляў і рыхтуюцца зрабіць гэта яшчэ раз на Viva Braslav Open Air.

Зусім хутка арганізатары аб’явяць імёны і іншых выканаўцаў Viva Braslav Open Air 2020 года. Не прапусці анонс!

Квіткі на фестываль можна набыць на афіцыйным сайце фестываля vivabraslav.by і kvitki.by.
Паводле прэс-рэлізу