Святлана Алексіевіч з’ехала ў Германію па справах
Пісьменніца і член прэзідыума Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч раніцай у панядзелак паляцела ў Германію.

Яе ад’езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнай рады, сцвярджае памочніца пісьменніцы Таццяна Цюрына. «Яна паляцела па сваіх асабістых справах. У яе запланаваныя сустрэчы, кніжны кірмаш у Швецыі, на Сіцыліі ёй будуць уручаць узнагароду», — сказала Цюрына.
«Яна проста доўга не магла з’ехаць з-за самаадчування. Калі вернецца? Усё залежыць ад таго, як тут будуць развівацца падзеі і ад яе самаадчування» — удакладніла яна.
З сямі членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады пяць небудзь затрыманыя, альбо гвалтоўна вывезены за мяжу. На волі толькі нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч, якая з’ехала ў Германію, і сябра страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі.
Паводле АФН