Шафа, размаляваная Язэпам Драздовічам, і калодзеж з каменю. Цікавосткі Глыбоччыны

Падарожнікі па беларускіх вёсках выправіліся ў вёску каля магілы знакамітага мастака, фалькларыста і пісьменніка XIX стагоддзя — Язэпа Драздовіча. Там іх чакала цікавая сустрэча, піша тэлеграм-канал «Вёскі Беларусі».

0xv3ksdc1ghmmzrbpcabvls6q7nawdv6.jpg

«Мы ехалі па вёсцы, калі заўважылі калодзеж, выраблены з каменю, і прыпыніліся, каб паглядзець. Насупраць у сваім двары стаяла бабуля, да якой мы накіраваліся, каб спытаць, хто зрабіў такую прыгажосць. Бабуля пачала распавядаць пра суседа, а мы ёй распавялі, што едзем на магілу Драздовіча. І што вы думаеце? Праз 10 хвілін размовы Мальвіна Браніславаўна (так, мы пазнаёміліся) раптам кажа „Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф“. Мы нават аслупянелі», — пішуць аўтары пабліка.


У хаце — размаляваная Драздовічам шафа. На кожнай дзверцы яго подпіс. Па словах Мальвіны Браніславаўны, яе ўжо хацелі набыць, але сын не хоча прадаваць сямейную каштоўнасць. А таксама распавяла, як яна мые шафу, каб не пасціраліся фарбы.

lh230hvf0xqqokx3pjw801xddtdm0k9p.jpg

90xcl3dims9295fh38my7a9m3uym8al1.jpg


Працаваў тады Язэп Драздовіч за ежу. У вёсцы шмат у каго былі ягоныя дываны, абрусы ці шафы. Куды цяпер усё падзелася — бабуля не ведае.
«Мы проста прыпыніліся і паразмаўлялі з бубуляй. Цуд».
Нагадаем, з ініцыятывай адрадзіць сядзібу аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу Язэпа Драздовіча ў ягоным былым шляхецкім засценку Пунькі на Глыбоччыне ў 2016 годзе выступіў мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава. 
Паводле budzma.org