Тамы Васіля Быкава ў электронным фармаце — пампуйце і чытайце!

Бібліятэка на сайце lit-bel.org папоўнілася першымі пяццю тамамі Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Кожны жадаючы можа спампаваць кнігі ў фармаце .ePub абсалютна бясплатна! Акцыя прымеркаваная да дзён памяці пісьменніка.



unnamedfdhfgkj.jpg

У хуткім часе на сайце будуць даступныя астатнія пяць тамоў — з шостага па дзясяты — усе, якія на дадзены момант пабачылі свет з меркаваных 14-ці.

Нагадаем, выданне Поўнага збору твораў запачаткаванае ў 2005 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Грамадзянскай ініцыятывай "Агульнанацыянальны рух Воля народа", маскоўскім выдавецтвам "Время".

Запрашаем пампаваць і чытаць ТУТ: www.lit-bel.org

Прэсавая служба СБП, lit-bel.org