Танцы з нажамі пад бой барабанаў (фота)

У маляўнічую атмасферу можна акунуцца сёння на тэрыторыі Верхняга горада Мінска. Танцы з нажамі і веерамі пад бой карэйскіх барабанаў, рытуальныя танцы, канцэрт k-рор-музыкі. А таксама магчымасць пакаштаваць вострыя стравы карэйскай нацыянальнай кухні. 

Калектыў "Арыранг"

Калектыў "Арыранг"


У рамках фестывалю нацыянальных культур у цэнтры Мінска праходзіць Свята карэйскай культуры.

2_48_logo.jpg


Адкрывае канцэртную праграму і знаёміць з традыцыйнай культурай Карэі творчы калектыў «Арыранг», створаны пры ГА «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў». Назву ансамбль узяў ад адной з найбольш папулярных і вядомых народных песень у Карэі. Мінскі калектыў «Арыранг» дзейнічае з 2007 года і ўжо паспеў прыняць удзел у шматлікіх мерапрыемствах і фестывалях ў Беларусі і за мяжой. У яго рэпертуар уваходзяць узоры прыдворнага, народнага, рытуальнага будыскага танца, а таксама аўтарскія танцы сучаснага карэйскага харэаграфічнага мастацтва. Для жыхароў і гасцей беларускай сталіцы ўдзельнікі калектыву пад рытмічныя гукі карэйскіх ударных інструментаў дэманструюць захапляльныя танцы з нажамі, веерамі і барабанамі, рытуальныя танцы — «Лотас», «Водар успамінаў» «Танец з веерамі». Жадаючыя маюць магчымасць сфатаграфавацца ў традыцыйным касцюме ханбок, даведацца пра яго і паслухаць легенды пра ўзнікненне традыцыйных карэйскіх танцаў.

 K-pop канцэрт

 K-pop канцэрт


10_22_logo.jpg


Для аматараў сучаснай музыкі адбудзецца канцэрт k-рор-музыкі, прагучаць папулярныя карэйскія песні ў выкананні калектываў з Беларусі. К-рор — гэта музычная субкультура, якая заваявала велізарную папулярнасць не толькі на радзіме, але і ва ўсім свеце, і Беларусь тут не выключэнне. Гэтая новая хваля сучаснай поп-культуры Карэі, якая мае назву «Халю», атрымала незвычайную папулярнасць пасля выхаду кліпа «Gangnam Style». Накірунак «Халю» заахвочвае маладых людзей спяваць і танчыць, змагацца на k-pop конкурсах і фэстах, матывуе вывучаць карэйскую мову. Як абяцаюць арганізатары свята, мінчукі таксама змогуць адчуць сябе часткай гэтай хвалі.

Танец з нажамі

Танец з нажамі


Прыхільнікі здаровага ладу жыцця пазнаёмяцца з карэйскім нацыянальным відам баявога мастацтва таэквандо. Для іх прадстаўнікі клуба таэквандо «Круцёлка» правядуць паказальны выступ і майстар-клас.

13_19_logo.jpg


Больш пра культуру Карэі можна даведацца недалёка ад канцэртнай пляцоўкі — тут адкрыты інфармацыйны стэнд Паўднёвай Карэі і працуюць майстар-класы па каліграфіі, можна нават паспрабаваць напісаць сваё імя карэйскімі іерогліфамі на адмысловай паперы. Ёсць магчымасць набыць на памяць сувеніры з Паўднёвай Карэі. Тут жа таксама можна пагуляць у традыцыйныя карэйскія гульні: «Ют-норы» (камандная стратэгічная гульня), «Тухо» (кіданне стрэл), «Кінчульномгі» (скокі праз скакалку) і «Гомучул-норы» (карэйскія гумачкі). А для самых маленькіх працуе стэнд з аквагрымам.

12_25_logo.jpg


Гурманы маюць выдатную магчымасць пакаштаваць стравы нацыянальнай карэйскай кухні: кімчы (вострая квашаная капуста), чон (мяса ў кляры), кімпап (ролы з адварным рысам, рыбай і гароднінай), чапчхэ (локшына з ялавічынай і гароднінай) і іншымі стравамі. 

6_41_logo.jpg


Месца правядзення свята: пл. Свабоды. Час: з 13.00 да 17.00.


Арганізатары мерапрыемства — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ГА «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў», Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь, дзяржаўная ўстанова культуры змяшанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур».
Даведка:У Беларусі, па афіцыйных дадзеных, жывуць крыху больш за 500 прадстаўнікоў карэйскай дыяспары. Калі ўлічваць змяшаныя сем'і, то гэта 1 200 чалавек. Большасць з іх — жыхары Мінска. «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў» была створана напачатку 1990-х з мэтай захавання нацыянальнай спадчыны.