У Мінск прыедзе легендарны польскі гурт Percival Schuttenbach
Польскія музыкі, бадай, найбольш вядомыя ўдзелам у стварэнні саўндтрэка да гульні «Вядзьмак». Яны выступяць у Мінску 9 лютага на «Лютым фэсце» разам з беларусамі ды ўкраінцамі.

Назва гурта Percival Schuttenbach таксама звязана з «Ведзьмаком», серыяй кніг польскага аўтара Анджэя Сапкоўскага на сярэднявечна-фэнтэзійную тэматыку, па якіх былі створаны папулярныя камп’ютэрныя гульні. Адзін з персанажаў кніг, гном, носіць такое імя. Па кнігах былі зроблены таксама фільм і серыял. Усе гэтыя творы, і асабліва кампутарныя гульні, трывала ўвайшлі ў масавую культуру.
«Люты фэст» пройдзе ў клубе "Re:public". Разам з Percival Schuttenbach адбудуцца выступы выбітных фолк-метал гуртоў: Адарвірог, Sakramant, Alfar, Fabiant (Беларусь), Midgard (Украіна). Танцавальную падтрымку забяспечыць гурт 1410 і студыя танцу "Nebula".
Люты будзе Лютым!