У Мінск прыляцяць віртуальныя феі. Ужо ў гэтыя выходныя!

Канец лета будзе багатым на прагулкі: мінчукі змогуць не проста пагуляць па любімых ці новых для іх месцах, але і атрымаць за гэта падарункі. 25 жніўня а 17:00 стартуе серыя квэстаў выхаднога дня «Go2me.Galileo» з выкарыстаннем дапоўненай рэальнасці.

ios3.jpg


Галоўнымі гераінямі квэстаў стануць 3D-феі, якіх можна лавіць з дапамогай камеры смартфона, праходзячы зададзеныя маршруты. Ініцыятарам акцыі выступае ТРЦ Galileo сумесна з партнёрам-распрацоўшчыкам ТАА «Альтвольф».
Віртуальныя феі, галоўны талісман ТРЦ Galileo, прапануюць мінчукам адарвацца ад хатніх і працоўных клопатаў у выходныя дні. Правесці гэты час з карысцю і драйвам: прайсціся па прыгожых месцах горада, даведацца нешта новае пра яго мінулае і сучаснасць, сустрэцца з сябрамі і блізкімі, разгадаць усе загадкі, прайсці захапляльны квэст і атрымаць падарункі. Узрост удзельнікаў не мае значэння. Галоўнае — жаданне не сядзець дома.
У аддзеле маркетынгу ТРЦ Galileo распавялі, што ў рамках маршрутаў можна трапіць як у папулярныя сярод гараджан месцы, так і ў малавядомыя, са сваім рытмам жыцця і сакрэтамі. У мітусні штодзённасці людзі часта перастаюць заўважаць у горадзе «дробязі», якія складаюць яго індывідуальнасць і характар. Распрацоўшчыкі мабільнай праграмы «Go2me.Galileo» стварылі пазнакі, частка з якіх прысвечана помнікам, гістарычным будынкам, архітэктарам, мастакам і паэтам. Акрамя таго, прадугледжаны меткі з гумарам для падтрымання добрага настрою падчас прагулкі. Падрабязна пра ўмовы акцыі можна даведацца на сайце ТРЦ Galileo. Дадатак «Go2me.Galileo» можна спампаваць у App Store і Google Play.

ios2.jpg


«Тэхналогіі бесперапынна змяняюць наша жыццё, робячы яго больш разнастайным, — кажа начальнік аддзела маркетынгу ТРЦ Galileo Юлія Сухая. — Дапоўненая рэальнасць — гэта нестандартны ўзровень камунікацыі з кліентамі, займальны і сучасны. Для нас «Go2me.Galileo» — гэта чыстай вады эксперымент і першы вопыт у такім маштабе, з «захопам» усяго горада».

ios1.jpg


Запампаваўшы дадатак на мабільны тэлефон удзельнік акцыі атрымлівае маршрут, які трэба прайсці, каб злавіць фей. Для авантурных натур ёсць бонусныя феі, якія чакаюць іх у самым гандлёвым цэнтры. Калі пашанцуе, яны скароцяць шлях да падарунку. Аматараў фотаздымкаў чакае функцыя, з дапамогай якой можна рабіць здымкі з феямі і дзяліцца імі ў сацыяльных сетках, ставячы хэштэг # Go2meGalileo. Для ўдзелу ў квэсце арганізатары рэкамендуюць максімальны зарад батарэі мабільнага тэлефона. Пры гэтым не варта турбавацца за трафік — дадатак эканомна расходуе інтэрнэт.
Старт першага квэста — 25 жніўня а 17:00.Правядзенне квэстаў плануецца па выхадных днях.
З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца тут.