У Віцебску ўсталююць помнік Хатабычу
Скульптура старога Хатабыча з'явіцца ў Віцебску. Пра тое, каб усталяваць у горадзе над Дзвіной помнік гэтаму літаратурнаму герою, гаворка ідзе ўжо шмат гадоў. Хатабыч да Віцебска вельмі нават «пры чым» — бо менавіта тут прайшло дзяцінства аўтара знакамітай савецкай казкі Лазара Лагіна (сапраўднае імя — Лазар Гінзбург).

Хатабыч будзе адліты з медзі. Падобна на тое, джына вырашылі вылепіць «у натуральную велічыню» — вышыня скульптуры будзе 1,8 метра. Аўтар праекта — віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў. ЖКГ ужо абвясціла тэндэр на выраб бронзавага Хатабыча. А «паселіцца» ён непадалёк ад лялечнага тэатра «Лялька».
Акрамя Хатабыча, парк віцебскіх манументальна-дэкаратыўных скульптур папоўніцца залатымі рыбкамі, якую плануюць паставіць побач з вусцем Віцьбы.
Выраб Залатой Рыбкі абыйдзецца ў 18 500 рублёў, Хатабыча — 44 500.
Паводле kp.by