У Змітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом
Спасылкай на новы рэліз «Вецер», які музыкант запісаў разам WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч падзяліўся на сваёй старонцы ў сацсетках.
![veter_1.png veter_1.png](/img/v1/images/veter_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Свабода, радзіма, каханне» — бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш «25 сакавіка», і духапад’ёмная «Свабода», і рыфавая «Ты і я», і больш складаны сэнсава «Мадагаскар». Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі «Ты дзе» і «Лепш разам» — хоць апошняя і больш простая, але яна дадае яшчэ адну краску ў adult поп-рок Вайцюшкевіча, піша REFORM.by.
У апошнім трэке музыка, лічы, перадае прывітанне Depeсhe Mode — песня «Калі мяне не стане». Але развітвацца беларускаму музыке і аўтару яшчэ рана.
Слухаць новы рэліз «Вецер» можна тут.