У Адэсе перамог фільм пра настаўніка геаграфіі, які прапіў глобус

Гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю атрымаў фільм расійскага рэжысёра Аляксандра Веледзінскага «​​Географ глобус прапіў».



hieohraf.jpg

 Пераможцаў ўзнагародзілі ўвечары 20 ліпеня ў Адэскім оперным тэатры. Уладальнікаў гран-пры вызначала галасаванне гледачоў. Статуэтку «Залаты Дзюк» і 12 тысяч еўра атрымалі рэжысёр Аляксандр Веледзінскі і прадзюсер Валеры Тадароўскі. Карціну «Географ глобус прапіў» таксама прызналі лепшым фільмам па версіі журы.

«Пра тое, што рашэнне гледачоў супала з меркаваннем прафесійнага журы, мы маглі толькі марыць», — сказаў прадзюсер карціны Валеры Тадароўскі.
 

«Мы прынялі рашэнне аднагалосна і за некалькі хвілін. У карцінах мы звярталі ўвагу на неардынарнасць мастацкай задумы, глыбіню, паўнавартаснасць характараў», — адзначыў старшыня міжнароднага журы Аляксандр Раднянскі.
 

Галоўны герой, якога ўвасобіў расійскі акцёр Канстанцін Хабенскі, ад безграшоўя ўладкоўваецца ў простую школу настаўнікам геаграфіі — таму што іншых вакансій няма. Па адукацыі ён біёлаг і на пачатку кар'еры не ўпэўнены, хто адкрыў Паўночны полюс. Яго вучняў сыгралі сапраўдныя школьнікі адной са школ у расійскім горадзе Перм. Герой 100-хвіліннай стужкі спачатку канфліктуе з імі і кіраўніцтвам школы, а затым наладжвае адносіны.

gazeta.ua