У Гомелі паказваюць "Арт-моду"
У гомельскай абласной бібліятэцы імя Леніна 15 ліпеня адкрылася выстава прац фатографа мадэльнай студыі "Арт-мода" Арцёма Якубенка.
Аўтар прадставіў увазе публікі свае здымкі ў межах моладзевага бібліятэчнага праекта "Пакаленне МЫ". Дзеля гэтага на прэзентацыю таксама былі запрошаныя мадэлі, адлюстраваныя на яго працах і студыі Livenь ды "Спірант".
Арцём Якубенка атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе "Містэр Гомель-2013".