У Каробчыцах адкрыўся VI міжнародны пленэр разьбяроў
6 жніўня ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” пад Гродна адкрыўся традыцыйны, ужо шосты міжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве.
У ім удзельнічае 12 майстроў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.
Праўда, два ўкраінскія майстры яшчэ не прыехалі – іх чакаюць у суботу, 9 жніўня.
У гэтым годзе тэма пленэру – “Жывёлы маёй радзімы”. Як і ў мінулыя гады, усе працы, створаныя разьбярамі цягам тыдня, застануцца на тэрыторыі комплексу – фігуры жывёлаў будуць сумешчаныя з лаўкамі.