У Расіі паставілі спектакль пра «праваслаўнага вожыка», які ўтапіў вавёрку

Томскі тэатр юнага гледача прадставіў у Новасібірску спектакль «Гісторыя пра праваслаўнага Вожыка» паводле аднайменнага твора Маі Кучэрскай, перадае ТВ2 са спасылкай на намесніка дырэктара па развіцці Томскага ТЮГа Паўла Нікіціна.



pravaslauny_vozhyk.jpg

 «Можна сказаць, што гэта гісторыя аб няправільным разуменні праваслаўя», — сказаў Нікіцін.
Спектакль стане часткай праекту «Песні пра Радзіму», які аб'яднаў два новасібірскіх тэатры — «Глобус» і «Першы тэатр» — і Томскі тэатр юнага гледача. Па словах Нікіціна, гэты праект — «агульная гісторыя пра праблемы, якія ёсць у нашым грамадстве».
У «Гісторыі аб праваслаўным Вожыку» вожык ўгаварыў сваю суседку вавёрачку хрысьціцца ў рэчцы, загадзя ведаючы, што яна не ўмее плаваць, і калі вавёрачка патанула падчас хрышчэння, вожык заявіў, што гэта цудоўна, таму што вавёрачка памерла праваслаўнай. І ўвесь лес закрычаў: «Дзякуй Богу!»
Праект «Песні пра Радзіму» быў прадстаўлены гледачам 5 лютага на малой сцэне тэатра «Глобус» у Новасібірску. 4 сакавіка праект прадставяць на сцэне Томскага абласнога тэатра юнага гледача.
Гледачы ўбачаць тры тэатральныя варыяцыі па матывах сучасных празаічных твораў. Для пастаноўкі рэжысёры выбралі апавяданні Віктара Пялевіна, Дзмітрыя Глухоўскага і Маі Кучэрскай.
limon.postimees.ee