У Віктара Казько выйшла новая кніга
Новая кніга Віктара Казько «Час збіраць косці» пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У яе ўвайшлі тры аповесці, у якіх аўтар запрашае чытачоў у падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці.
Віктар Казько — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа — адным з першых у сучаснай літаратуры паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. У апошнія дзесяцігоддзі
шмат увагі надае экалагічнай праблематыцы, а таксама маральнаму і нацыянальнаму станаўленню беларускага грамадства.
Акрамя аповесці «Час збіраць косці», якая дала назву кнізе, у зборнік увайшлі творы «Прахожы», «І нікога, хто ўбачыць мой страх».
Шукайце ў кнігарнях вашага горада!