Улады Чарнігава сарвалі «Be Free»
Мэрыя горада Чарнігава, дзе планавалася правесці чацвёрты фэст «Be Free», не дала дазволу на яго правядзенне.
Афіцыйная прычына адмовы пакуль не вядомая. Каля тыдня арганізатары спрабуюць атрымаць паперу з адказам на сваю заяўку. Вусна было паведамлена, што мерапрыемства не дазволена.

Фэст «Be Free» праводзіцца з 2007 года ў розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых уладаў. Кожны фэст праходзіў на цудоўным арганізацыйным
узроўні. Не стаў выключэннем і фэст мінулага года ў Чарнігаве. Ніякіх нараканняў па арганізацыі і самому мерапрыемству не прагучала. Была атрыманая нават папярэдняя згода на правядзенне фэсту і ў
гэтым годзе. Аргкамітэт некалькі разоў наведваў горад, дзе вырашаліся ўжо практычныя моманты па арганізацыі мерапрыемства.
Таму адмова для арганізатараў была нечаканай. Варта адзначыць, што гэта не проста адмова, а фактычна зрыў мерапрыемства, бо за такі кароткі час, што застаецца да меркаванай даты «Be
Free», немагчыма знайсці новае месца і якасна правесці фэст. Зараз арганізатары распачынаюць працу па правядзенню «Be Free» ў 2011 годзе.
«Сітуацыя гэтага года з фэстам у Чарнігаве мне нагадала сітуацыю ў Беларусі, — каментуе Віталь Супрановіч. — Чыноўнікі баяцца і перакідваюць адказнасць адзін на аднаго.
Гэта можа быць звязана як са зменай кіраўніцтва на Украіне, так і з мясцовымі выбарамі, што адбудуцца вясной у Чарнігаве».