Усё са смецця: у цэнтры Гродна адкрылася трэш-арт выстава

На арт-пляцоўцы гандлёвага цэнтра «АВС» гарадзенскі калекцыянер Алег Ёрш адкрыў выставу смеццевага мастацтва. Пабачыць яе можна будзе цягам месяца.

trash.jpg

Гарадзенскі калекцыянер выкарыстоўвае для стварэння ўласных інсталяцый старыя лялькі, лыжы, калаўроты, абразы і многае іншае. Бачыць у непатрэбных прадметах мастацкі вобраз - адметная рыса творчасці аўтара. Здавалася б многія рэчы ніяк не асацыююцца з мастацтвам, але Алег Ёрш на гэта глядзіць зусім па-іншаму.

trash2.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

trash3.jpg

trash4.jpg

Гэты напрамак называецца трэш-арт або смеццевае мастацтва. Я даю другое жыццё старым непатрэбным рэчам. Сябры іх аддаюць, але я магу і ў сметніцу зазірнуць. Там бывае шмат цікавага. Іншы раз ідзеш па вуліцы, глядзіш на рэчы і адразу нараджаюцца ідэі. У параўнанні з мінулым годам на выставе з'явіліся і новыя работы", - кажа Алег. Выстава ў гэтым месцы адкрылася ўжо другі раз: летась Алег Ёрш прэзентаваў свае працы таксама ў дворыку ABC.

trash5.jpg

trash7.jpg

Смеццевым мастацтвам Алег займаецца ўжо больш за восем гадоў. Многія работы з яго калекцыi хацелі набыць і нават за нядрэнныя грошы, але аўтар адмаўляецца прадаваць іх, бо ў будучыні плануе яшчэ з імі паездзіць. Усяго ў калекцый майстра каля 50 работ. Таксама Алег Ёрш - уласнік вялікай калекцыі прасаў, якую можна пабачыць у адмысловым музеі.

trash9.jpg

Паводле Твой стыль