«Узвышаўскія чытанні» адбудуцца ў Мінску

26 мая а 10-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая пл., 1) адбудзецца XVII навуковая канферэнцыя «Узвышаўскія чытанні».

mihail_mjaleszka.jpg

Канферэнцыя, названая ў гонар вядомага літаратурнага аб’яднання «Узвышша» (1926 – 1931), праводзіцца штогод з 2001 года. Гэтым разам чытанні прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Міхася Мялешкі (1892 — 1941) — выбітнага беларускага гісторыка, этнографа, краязнаўца, пісьменніка, арганізатара архіўнай справы, аднаго з заснавальнікаў беларускай акадэмічнай навукі. Міхась Мялешка з’яўляецца аўтарам навуковых прац («Камень у вераваннях і паданнях беларусаў», «Нашы старажытнасці», «Краязнаўства і архівы Беларусі» і інш.), рамана «Агніва», нарысаў, замалёвак, вершаў, публіцыстычных артыкулаў.
У рамках канферэнцыі адбудзецца адкрыццё выставы «Міхась Мялешка. Жыццё дзеля будучыні», на якой будуць прадстаўлены дакументы жыцця і дзейнасці гісторыка і пісьменніка. Чакаецца таксама сустрэча з нашчадкамі Міхася Мялешкі.
Арганізатары канферэнцыі — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Кантактныя тэлефоны: 327-47-81, 327-11-88.
Паводле прэс-рэліза