Velcom працягвае традыцыю суботніх вечароў музычнай класікі ля Ратушы

29 чэрвеня была ананасавана праграма фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom», які ўжо ў трэці раз запросіць слухачоў на серыю летніх канцэртаў пад адкрытым небам. Кожную суботу з 8 ліпеня па 26 жніўня мінчан і гасцей горада чакаюць выступленні спецыяльна запрошаных музычных калектываў з тэматычнымі праграмамі класічных твораў.

velcom_music.jpg

Стартавая прэс-канферэнцыя фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom» прайшла ў незвычайным фармаце аўтобуснай экскурсіі па Мінску, падчас якой журналістам належала ў літаральным сэнсе ўлавіць мелодыю горада ў руху. Маршрут экскурсіі пралягаў па знакавых для Мінска і для фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom» мясцінах: ад будынкаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь да плошчы Свабоды, дзе ўжо трэці год запар на сцэне каля Мінскай гарадской Ратушы будуць праходзіць летнія канцэрты класічнай музыкі.

velcom_music_3.jpg
velcom_music_6.jpg

На кожным прыпынку ў турыстычным аўтобусе з’яўляліся новыя пасажыры – прадстаўнікі арганізатараў фестывалю, якія дапаўнялі апавянне экскурсавода аб музычнай гісторыі Мінска фактамі пра маючую адбыцца падзею. А з ліку музыкантаў, якія іх суправаджалі, склаўся невялікі аркестр, дзякуючы якому мелодыя Мінска напрыканцы экскурсіі прагучала ва ўсёй паўнаце.

velcom_music_2.jpg
velcom_music_4.jpg

«Трэці год запар фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» імкнецца прапанаваць мінчанам не проста новы фармат гарадскога адпачынку, але і новы спосаб адкрыць для сябе багаты свет класічнай музыкі. Па традыцыі, кожны з васьмі вечароў будзе ўнікальны па форме і змесце. Падзеі фестывалю выйдуць далёка за межы канцэртнай пляцоўкі і дазволяць слухачам зрабіцца актыўнымі ўдзельнікамі нашых мерапрыемстваў. Так што класіка ў нашым разуменні поўная сюрпрызаў – музычных і не толькі. У гэтым, я спадзяюся, пераканаюцца ўсе, хто прыйдзе на суботнія канцэрты», – адзначыла начальнік упраўлення маркетынгу кампаніі  velcom Юлія Дайнека.

velcom_music_7.jpg
velcom_music_8.jpg

Праект «Класіка ля Ратушы з velcom» рэалізуецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom. У гэтым годзе да ліку арганізатараў таксама далучылася канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум Артс».

«Сёння Мінск жыве насычаным культурным жыццём, як і належыць еўрапейскай сталіцы. Мы бачым, што жыхарам нашага горада патрэбны такія мерапрыемствы, яны робяць горад бліжэй да людзей, яны прывабліваюць турыстаў, адкрываюць Мінск усім нам з новага боку. Мы рады, што разам з бізнэсам у асобе кампаніі velcom маем магчымасць ствараць новыя каштоўнасці для гараджан і гасцей Мінска, фарміраваць новыя традыцыі і рабіць наш горад лепшым і цікавейшым», – адзначыла мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт» Алена Радзіёнава.

На працягу васьмі летніх суботніх вечароў увазе слухачоў і гледачоў фестывалю будуць прадстаўлены восем праграм, змест якіх непасрэдным чынам звязаны з сусветнымі шэдэўрамі класічнай музыкі і кампазітарамі, чые імёны знаёмыя нават далёкім ад класічнай музыкі людзям. Іх прадставяць мінскай публіцы калектывы і артысты, добра вядомыя як у Беларусі, так і далёка за яе межамі: Дзяржаўны акаэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, канцэртны аркестр «Няміга», заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла», музычная капэла «Санорус».

velcom_music_5.jpg

Беларускія «карані» маюцца ў тым ліку і ў замежных удзельнікаў фестывалю — такіх, як франка-германска-беларуска-нідэрлансдскі праект Nouvelle Philarmonie Trio ці касмапалітычны калектыў маладых музыкантаў Il Culture Orchestra.

У межах фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom» прагучаць лепшыя ўзоры сімфанічнай і опернай музыкі (творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Себасцьяна Баха, Людвіга ван Бетховена, Антоніа Вівальдзі, Пятра Чайкоўскага, Фрэдэрыка Шапена, Джоакіна Расіні, Джакама Пучыні, Жана-Філіпа Рамо, Габрыэля Фарэ, Клода Дэбюсі), фрагменты з аперэт і аркестровая музыка Іагана Штрауса і Імрэ Кальмана і іншыя вядомыя і не вельмі кампазіцыі.

«Кожны горад мае сваю атмасферу, асаблівы настрой, асаблівая мелодыя, як мы ўсе маглі пераканацца сёння. І «Класіка ля Ратушы з velcom», ператвараючыся ў традыцыйную і чаканую летнюю падзею, робіцца яшчэ адной унікальнай рысай у партрэце летняга Мінска – горада, дзе музыка жыве побач з людзьмі, гучыць не толькі ў замкнутай прасторы канцэртных залаў, а ўсюды, дзе ёсць тыя, хто жадае слухаць яе і атрымліваць ад гэтага асалоду. Кожны год гэты фестываль  не толькі адкрывае жыхарам Мінска новыя імёны ці новыя прачытанні добра вядомых твораў, але і нагадвае аб каштоўнасцях, якія прынята называць вечнымі. У гэтым сінтэзе класічнага зместу і навізны фармату і заключаецца яго ўнікальнасць», – адзначыў дырэктар кантэртнага агенцтва  директор концертного агентства «Эквілібрыум Артс» Захар Дудзінскі.

Пэршы канцэрт ў межах фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom» адбудзецца 8 ліпеня. Гэта будзе канцэртная праграма, падрыхтаваная галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Анісімавым да 90-годдзя калектыву.

Уваход на гэтую і ўсе наступныя «класічныя суботы» традыцыйна вольны.