Віталь Гуркоў і BRUTTO: Наша возьме! (Відэа)

Гурт BRUTTO прадставіў новы кліп. Ён зняты на песню «Наша возьме!», якую выконвае знакаміты беларускі тай-баксёр Віталь Гуркоў, вядомы сваімі патрыятычнымі поглядамі. Кліп выкладзены сёння, 26 снежня, на сэрвісе YouTube.



brutto_klip.jpg

«Рэжысёрам відэа стаў удзельнік BRUTTO Дзмітрый «Сякера» Казлоўскі, які раней зрабіў кліп Underdog. У здымках узялі ўдзел гульцы менскай каманды ў амерыканскім футболе «Літвіны», — распавялі музыкі.

BRUTTO — новы праект былога лідара гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка. Гурт абвясціў пра старт сваёй дзейнасці 1 верасня 2014. За гэты час быў выпушчаны альбом, прадстаўлена некалькі сінглаў, знята 4 кліпы і 1 афіцыйнае lyric-відэа.

charter97.org