Восень і рамансы. Спеўны сход запрашае
27 лістапада Спеўны Сход ладзіць сустрэчу прысвечаную песням 2-ой паловы ХХ стагоддзя. На імпрэзе будуць праспяваны папулярныя песні і рамансы — ад працяжнага «Нёману» да вядомага шлягеру — «Бывайце здаровы, жывіце багата…». Спецыяльны госць — беларускі паэт і выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі.

Вядоўца: Яўген Курыльчык
Пачатак а 19.00. "Грай-кафэ" (Інтэрнацыянальная,33)Уваход вольны! Free donation
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй. Праект чатыры гады існуе на дабрачыннай аснове. Каб і надалей мы маглі арганізоўваць сходы, вы можаце падтрымаць тут.
Дадатковая інфармацыя: 8 029 341 51 43
https://www.facebook.com/spevy.by/https://vk.com/speuny_shodhttps://www.instagram.com/speunyshod/
Паводле прэс-рэліза