Вусы растуць пакрысе
Ёсьць нагода наведаць Варшаву — паглядзець на маладога Сталіна — як каўкаскі Робін Гуд Сасо ператвараецца ў крамлёўскую пачвару Кобу.
Дзея адбываецца на сцэне Драматычнага тэатру ў Палацы культуры і навукі ў самым цэнтры польскай сталіцы. Прэм’ера была вясною, але й сёньня паказы ідуць пры поўнай залі.
Грузінскія сьпевы і лезгінка ў выкананьні палякаў проста зачароўваюць, асабліва тым, што вас не зьбіраюцца падманваць, ніводная бляндынка не перафарбаваная ў брунэтку.
«Гангстэрскі раман у рытме лезгінкі» — так вызначаны жанр пастаноўкі, дзе вы пабачыце масу гістарычных пэрсанажаў: ад гумарнога Фройда і псыхапатычнага Гітлера да
хуліганістага задзіракі Леніна і нейкай Людмілы Сталь, багатай рэвалюцыяністкі, якая суправаджае Сасо па Эўропах.
Цалкам раскрытая і тэма Пржавальскага, нібыта сапраўднага бацькі Сталіна (падабенства). Аказваецца, шляхціц Пржавальскі аддаваў перавагу горскім хлопцам, а не дзяўчатам, таму вэрсія
адпадае.
Павольна-марудна ён заходзіць на круг нязьменнае лезгінкі — пачынае сваю гістарычную раскрутку. Заслона.
Але чаму ён без вусоў? На афішы з вусамі, а на сцэне без вусоў.
Сяргей Дубавец, svaboda.org