Выстава Георгія Скрыпнічэнкі “Гармонія стагоддзяў” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

З 10 кастрычніка 2012 года пачне работу выстава твораў Георгія Скрыпнічэнка “Гармонія стагоддзяў, прымеркаваная да 70-годдзя мастака.



19453.jpg


На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 90 твораў жывапісу і графікі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускага саюза мастакоў, “Пріорбанка і прыватнага збору.


Георгій Скрыпнічэнка – знакавая фігура ў беларускім выяўленчым мастацтве. Дзіўныя героі, неверагодныя спалучэнні персанажаў, смелае і нават бязлітаснае дэфармаванне рэчаў і фігур, сумяшчэнне несумяшчальнага – вось адзнакі пазнавальнага аўтарскага метаду Георгія Скрыпнічэнкі. На яго палотнах суіснуюць разам жахлівае і прыгожае, камічнае, узвышанае і трагічнае.


Работа выставы падожыцца па 3 снежня 2012 года.


artmuseum.by