Выстава пра Адама Міцкевіча ў Нацыянальным мастацкім музеі

 21 кастрычніка ўрачыста адкрыецца выстава „Пілігрым свабоды”, арганізаваная дзякуючы Пасольству Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.



adam_mickievic.jpg

21 кастрычніка ў 18.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай Адаму Міцкевічу.

У экспазіцыю ўвайшлі: выстава Літаратурнага музея імя А. Міцкевіча ў Варшаве „Адам Міцкевіч 1798–1855. Выстава да 200-годдзя з дня нараджэння Паэта”, стэндавая выстава „Дзяды” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, выстава першых выданняў твораў паэта з Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і творчая выстава  Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, натхнёная творчасцю А. Міцкевіча.

Выставу можна наведаць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь  (вул. Леніна, 20) да 9 лістапада 2015 года.

Паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь