З шэрагам актораў «Калыханкі» не працягнулі кантракты
З дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. З імі не працягнулі кантракты, паведамляе «Радыё Свабода».
Паводле акторкі Эміліі Пранскуце, на тэлебачанні патлумачылі, што кантракты не працягнулі, бо мяняецца канцэпцыя перадачы. Кантракты з акторамі былі да 1 красавіка.
Пакуль у «Калыханцы» ідуць праграмы, якія былі запісаныя загадзя з удзелам звольненых.
Акторы пакуль устрымаліся ад каментароў.
Раней адна са звольненых — акторка Алена Гіронак, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Купала», расказала «Свабодзе» пра сваё жорсткае затрыманне падчас маршу 26 кастрычніка. Пасля другога затрымання яе ў снежні мінулага года аштрафавалі.