Закаханых каталікоў запрашаюць да святога Валянціна ў Смалявічы

Каталіцкая парафія святога Валянціна ў Смалявічах у Мінскай вобласці 12 лютага запрашае на прыходскае свята ў гонар святога.

problr.by

problr.by


Свята ў гонар святога Валянціна пачнецца ў 9:30 Імшой.
Далей у ніжнім касцёле пройдзе забаўляльная праграма, якая завершыцца святочным сталом. Прыхаджане запрашаюць усіх закаханых.
Аб святым Валянціне захавалася мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Церні, дзе каля 268 года прыняў пакутніцкую смерць, абставіны якой не вядомыя. Паводле легенды, тагачасны імператар лічыў, што самотны мужчына — без сям'і, жонкі і абавязкаў — лепш змагаецца на поле бітвы, і таму забараніў мужчынам жаніцца.
Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы, за што яго кінулі ў турму і адсеклі галаву.
krynica.info