Замак «Белы Ковель» у вольным доступе (відэа)
Цяпер кожны ахвочы можа апынуцца ў Смалянах ХVІІ стагоддзя не выходзячы з дому! Паспрабуйце, гэта неверагодна!
Стваральнікі праекту «VKL3D» выклалі відэа з замкам «Белы Ковель» і мястэчкам у вольны доступ у сувязі з пандэміяй. Агледзіць іх можна з вышыні птушынага палёту ў ролі бусла, або крылатага гусара, які вяртаецца дамоў.
Увага! На стацыянарных кампутарах і смартфонах фільм глядзіцца па рознаму. Гартайце і перамяшчайцеся па самім экране.
«Белы Ковель» — гэта паўнавартасны 360°-панарамны фільм, які амаль не мае аналагаў у сваім сегменце.
Паводле budzma.by