Замежнікі пра Shuma: «Выдатны прыклад этна-гіпнозу»

27 мая ў ангары «Хулігана» гурт Shuma прэзентуе новы альбом «Сонца». Напярэдадні гэтай падзеі свежы дыск беларускіх этна-электроншчыкаў паслухалі музычныя крытыкі з Вялікабрытаніі, Польшчы, Расіі, Літвы і Латвіі.




5eb4b04f_76f9_40f5_8a8e_4260e88e7bc2.jpg


Гурт Shuma стрэліў у 2015 годзе з дэбютным альбомам «Жніво» — выдатным прыкладам спалучэння беларускіх народных песень і сучаснай электронікі. У сакавіку 2016 ён быў прызнаны «Альбомам года» на ўзнагародах Experty.by па галасах беларускіх і замежных экспертаў.

Shuma таксама атрымала галоўны прыз узнагарод — рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта ад інтернэт-аператара «Атлант Тэлекам». Музыкі вырашылі скарыстаць як для таго, каб прэзентаваць публіцы свой другі альбом «Сонца», выдадзены беларуска-расійскім лэйблам SunWoofer.

Выступ Shuma 27 мая адбудзецца ў прасторным ангары бара  "Хуліган", які дазволіць рэалізаваць масштабныя творчыя задумкі калектыва. Сяброўскую падтрымку забяспечаць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.

3fb46f36_c385_42d1_b087_146625268af5.jpg


Сайман Хокінс (журналіст Clash/Culture Collide/Vice, Вялікабрытанія): Большая частка сусветнай электроннай музыкі магла быць запісаная дзе заўгодна – на прафесійнай студыі ў Бельгіі альбо ў спальні ў Мумбаі – у ёй няма культурнага коду. Гэты ж запіс гучыць менавіта як электронная музыка з Беларусі. Хрумсткі біт і чароўныя народныя мелодыі: менавіта тое, што я б хацеў пачуць, калі аднойчы апынуся на вечарынцы ў цэнтры Мінска.

Яцэк Скалімоўскі (аглядальнік Newsweek Polska, Польшча): Альбом «Сонца» гучыць на ўзроўні найлепшай еўрапейскай электроннай музыкі, але гэтым не абмяжоўваецца. Далікатны і вытанчаны біт выдатна спалучаецца з гіпнатызуючымі фолк-вакаламі. Уявіце сабе музыку, якую вам вельмі падабаецца слухаць, але пры гэтым вы яе яшчэ не чулі.

Альбом на Soundcloud. Набыць альбом на iTunes і GooglePlay.

Дзмітрый Куркін (галоўны рэдактар Zvuki.ru, Расія):Новы альбом Shuma показвае, як трэба каваць жалеза, пакуль яно гарачае. «Сонца» – куды болей клубная па настроі, чым выдадзенае менш за год таму «Жніво», не менш вынаходніцкая, няхай крыху больш простая праца – выдатна развівае поспех гурта.

Людас Закарэвічус (сузаснавальнік Manomuzika.lt, Літва) Цікавая сумесь танцавальнай музыкі і мясцовага фолку. Строгі біт, жвавы вайб і народныя вакалы. Гэты альбом можна слухаць у абсалютна розных абставінах: назіраючы за ўзыходам сонца недзе ва ўтульным месцы з бакалам шампанскага ў руках ці напрыканцы аўтамабільнага падарожжа ўначы. Выдатны прыклад этна-гіпнозу і свежых мелодыяў –  я б апісаў новы альбом Shuma менавіта так.



Лаурыс Анстраўтс (журналіст Intro.lv, Латвія) «Сонца» працягвае распачатае на дэбютным альбоме «Жніво» і, здаецца, што Shuma не збіраюцца запавольвацца. Новы дыск прадстаўляе сабой больш дынамічны запіс, але гэта аніяк не замінае цудоўнаму ўзаемадзеянню электроннай музыкі і фолку. Ёсць усе падставы лічыць, што знойдзеная Shuma формула вытрымае яшчэ не адзін альбом.

***Shuma з новым альбомам «Сонца»27 мая ў ангары «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.Квіткі: ад 200 тыс. руб. да 250 тыс. руб (у дзень канцэрта).  Продаж: «Тэатральная каса», «Хуліган», а таксама Bezkassira.by, Eventer.by. Інфалінія: +375 29 944 68 13
Паводле інфармацыі з прэс-рэліза