Запрашаем на фэст “Мядовы фальварак”

15 жніўня на падворку музея “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.”  адбудзецца фэст “Мядовы фальварак”.



med_s.jpg

15жніўня (субота) з 12 да 18 гадзін на падворку музея “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловыXIXст.”

 

(вул. Інтэрнацыянальная, 33А)

супольнасць пчаляроў “Свет пчол” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

прадстаўляе фэст

“МЯДОВЫ ФАЛЬВАРАК”

У праграме:

-         дэгустацыя і продаж мёду і напояў;

-         майстар-класы ад пчаляроў;

-         музыка і спевы;

-         конкурсы з салодкімі прызамі для дзяцей (на лепшы малюнак, букет кветак, верш, касцюм) і дарослых (віктарына па пчалярстве);

-         прэзенты жаніхам і нявестам, якія ў гэты дзень завітаюць на святочны падворак (“мядовая” дысконтная картка і пачастунак);

-         шырокі выбар адмысловых сувеніраў  і падарункаў “hand made” ад народных майстроў.

 

Сардэчна запрашаем!

Кантактныя тэлефоны: 327-88-78, 327-45-62.