Затрыманы лідар гурта «Дай дарогу». Ён у ІЧУ
Сёння ўвечары каля сваго дома быў затрыманы Юры Стыльскі, лідар гурта "Дай дарогу"

Фота з фб Yury Stilski
Сёння ён ішоў на чале пратэстнай калоны ў Берасці з бел-чырвона-белым сцягам. Пра гэта паведаміў Сяргей Будкін. Ён заклікае усіх неабыякавых людзей дабівацца неадкланага вызвалення Стыльскага. А таксама звяртаецца да міністра культуры Юрыя Бондара, каб той умяшаўся ў сітуацыю.
Yakiv Matviychuk, Vitaly Drozdov, Сергій Жадан [офіційна сторінка], Вікторія Хоменко, Iryna Gorban, звярніце ўвагу, уздыміце хвалю са свайго боку, каб не дапусціць жахлівага. Нам патрэбная Вашая дапамога! — напісаў Будкін.
З'явілася інфармацыя што Юры знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС у
падвале. Са словаў праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, дзяжурны сказаў,
што жывы-здаровы.