Завершаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна
1 жніўня завяршыўся прыём прац на конкурс, прысвечаны сёлета вершам і паэтычнаму перакладу. Творы канкурсантаў перададзеныя сябрам журы, вынікі конкурсу і імёны лаўрэатаў будуць абвешчаныя 31 жніўня.
Нагадаем, у склад журы ўваходзяць: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімер Някляеў.
Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх намінацыях: 1) Паэзія і 2) Паэтычны пераклад на беларускую мову.
Арганізатар штогадовага літуратурнага конкурсу “Экслібрыс” — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
За развіццём падзей сачыце на сайце lit-bel.org.
Прэсавая служба СБП, lit-bel.org