“Зялёныя Святкі” у Музеі народнай архітэктуры і побыту
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 7 чэрвеня з 14:00 да 17:00 на канцэртна-абрадавую дзею “Зялёныя Святкі”.
Зялёныя святкі 2013
Канец вясны і пачатак лета ўспрымаліся славянамі, як час дасягнення прыродай найвышэйшай кропкі свайго развіцця і час напаўнення яе цудадзейнай сілай. У гэты час беларусы, рускія, украінцы святкуюць свята пад назвай Тройца, або Сёмуха, Зялёныя святкі — свята ўшанавання расліннасці, зеляніны, урадлівасці нівы.
Адзначалася яно на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня і мела аграрную накіраванасць (на добры сенакос, на урадлівасць зерня), а таксама сямейна-родавую — прыняцце дзяўчат у маладзіцы, варажба на шлюб і будучы лёс сям’і. Буйны росквіт прыроды на мяжы вясны і лета, раскошная зеляніна, лугі і палі ў квецені — хіба ж не найлепшая пара для дзяўчат, каб радавацца і цешыцца хараством наваколля, каб сплятаць рознакаляровыя кветкі і зялёныя галінкі дрэў у вянкі і ўпрыгожвацца імі.
7 чэрвеня 2014 года “музейная вёска” гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай.
Пройдуць навучальныя майстар-класы па беларускім танцам і гульням, пляценню вянкоў. Для самых маленькіх наведвальнікаў прапануем цікавыя гульні на дзіцячай пляцоўцы.
Канцэртную і гульнёва-забаўляльную праграму для наведвальнікаў свята падрыхтавалі фальклорныя ансамблі БДУКіМ “Вяснянка”, “Страла”, “Этна-Суполка”, а таксама фальклорны гурт “Мілавіца” ЦДА “Ветразь” Кастрычніцкага раёна Мінска
Кульмінацыяй свята стане мастацкая рэканструкцыя ўнікальнага самабытнага абраду “КУМЛЕННЕ” паводле этнафоніі Магілёўскага Падняпроўя ў выкананні названых маладзёжных фальклорных гуртоў.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату адбудзецца катанне на конях, поні, гужавым транспарце, а таксама раім набыць сувеніры ад народных майстроў. Лучна-арбалетны цір “Стралковы Драйв” прапануе паўдзельнічаць у спаборніцтвах на меткасць, а “Беларуская карчма” прапануе стравы і напоі на любы густ.
Запрашаем усіх прыняць удзел у Траецкіх гуляннях на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў: 50 000 руб. — для дарослых, 25 000 руб. — для дзяцей школьнага ўзросту, Уваход для дзяцей дашкольнага ўзросту бясплатны.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе з 10.00 да 17.20.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.