15 гадоў таму быў выкрадзены Дзмітрый Завадскі

было 27 гадоў. У 1994–1997 гадах Завадскі працаваў у аператарскім пуле Аляксандра Лукашэнкі, затым перайшоў на Грамадскае расейскае тэлебачанне (цяпер Першы канал).



zavadski0507_02_1_700x400.jpg

Фота gazetaby.com

Вясной 1997 года Зміцер разам з карэспандэнтам ОРТ Паўлам Шараметам быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы падчас здымак рэпартажу, яго ўмоўна асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі.

З кастрычніка 1999 года па травень 2000-га Завадскі працаваў у Чачні, дзе з Шараметам здымаў фільм „Чачэнскі дзённік”.

Раніцай 7 ліпеня 2000 г. Завадскі выехаў з дому ў нацыянальны аэрапорт Мінск сустракаць Шарамета, які прылятаў з Масквы. З тых часоў аператара ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.

У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС „Алмаз” Валерыя Ігнатовіча, які сустракаўся з Завадскім ў Чачні.

Два ўдзельнікі гэтай групы, у тым ліку сам Ігнатовіч, асуджаныя на пажыццёвае зняволенне. Абодва яны сябе вінаватымі не прызналі.

Імя Дзмітрыя Завадскага звычайна згадваецца ў адным шэрагу з іншымі гучнымі знікненнямі 1999–2000 гадоў: экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

www.racyja.com