1 сакавіка — дзень "Выклятых жаўнераў" у Польшчы

Па ўсёй Польшчы праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.



d8cd8d7e3.jpg

Выклятыя — гэта тыя, хто не прызнаў канец Другой сусветнай вайны і працягваў узброеную барацьбу супраць новага агрэсара — савецкага таталітарызму. Іх пераследавала служба бяспекі ПНР, а прапаганда зрабіла з іх бандытаў.

„Выклятыя жаўнеры” — гэта назва прагучала ўпершыню ў 1992 годзе. Праз шэсць гадоў выдавец Адам Бароўскі развіў гэтую ініцыятыву, выдаўшы альбом, „Выклятыя жаўнеры антыкамуністычнага збройнага падполля пасля 1944 года".

1 сакавіка 2011 г. ў Польшчы ўпершыню адзначалі Нацыянальны дзень памяці "Выклятых жаўнераў" у якасці штогадовага нацыянальнага свята.

У гэтым годзе святочныя ўрачыстасці пойдуць па ўсёй краіне. Галоўныя мерапрыемствы з удзелам прэзідэнта краіны пройдуць у Варшаве. Польскія ўлады назавуць чарговыя імёны выяўленых ахвяраў камуністычнага тэрору. У многіх гарадах адбудуцца выставы памяці.

www.radyjo.net