1 сакавіка ў Маскве — шэсце памяці Барыса Нямцова
Шэсце пройдзе замест запланаванафга антыкрызіснага «Маршу вясны». Шэсце пачнецца а 15 гадзіне ад Кітай-гораду і будзе рухацца да месца забойства Барыса Нямцова.

Акцыю памяці Барыса Нямцова ўзгаднілі з уладамі Масквы.
Раней у мэрыі Масквы казалі, што замена пратэстнага маршу жалобным шэсцем супярэчыць закону. Кіраўнік маскоўскага дэпартаменту рэгіянальнай бяспекі Аляксей Маёраў заяўляў, што заяўка на масавую акцыю падаецца мінімум за 10 дзён да яе правядзення.
Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ў ноч з 27 на 28 лютага.