Ад імя палітзняволенай Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст

Як паведаміла Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна", ад імя палітвязня каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1.

Той самы ліст

Той самы ліст


Так, днямі маці аднаго з вязняў атрымала "адказ" ад Марфы, дзе тая ў фарбах піша пра "фашыстаў з КДБ і ГУБАЗіК" і "абвінавачванні ў адміністраванні чатаў".
Аднак почырк у лісце не супадае з почыркам Марфы Рабковай, што пацвердзілі сваякі. Больш за тое, Марфа перадала з ізалятара, што не пісала ніякіх лістоў гэтай жанчыне. Акрамя таго, ёй самой карэспандэнцыя ад маці і бацькі не даходзіць.
"Разлік быў на тое, каб справакаваць суразмоўцу на "радыкальныя гаворкі", якія пасля можна выкарыстоўваць у матэрыялах справы".
Таксама як стала вядома, Марфа знаходзіцца ў маленькай камеры, пры гэтым у яе даўно адсутнічаюць прагулкі, а ў апошні час у яе пачала балець спіна з-за тонкага матраца і металічных нараў.