Адміністрацыя прэзідэнта не пацвярджае адпраўку Шуневіча паслом у Казахстан

Міліцыя праводзіць Ігара Шуневіча ў Казахстан. У найбліжэйшы час ён будзе прызначаны беларускім паслом у гэтай краіне, піша Еўрарадыё. 

Ігар Шуневіч, фота: TUT.by

Ігар Шуневіч, фота: TUT.by

Такая інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале “Папаратар”.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз не пацвердзіў, але і не абверг гэтую інфармацыю:
Хто ж вам раскажа пра кадравыя прызначэнні? Вы ж ведаеце, хто ў нас прызначае паслоў!
У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі ад’езд Шуневіча ў Казахстан Еўрарадыё не пацвердзілі: “Такога прызначэння не было”.
Ігар Шуневіч кіраваў Міністэрствам унутраных спраў з траўня 2012 года па чэрвень 2019-га. За гэты час ён здолеў адзначыцца цэлым шэрагам гучных і спрэчных выказванняў і дзеянняў. Самымі вядомымі сталі любоў Ігара Шуневіча да формы НКУС, якую ён апранаў на святы, змаганне з вясёлкавым сцягам, які штогод вывешвае амбасада Вялікабрытаніі, ды ідэя відэароліка, у якім падлетак на камеру выбачаўся за тое, што даў аплявуху помніку гарадавому.