Аляксандр Мілінкевіч заклікаў ЕС не ізаляваць Беларусь

Сёння можа адчыніцца новае вакно магчымасцяў для паляпшэння адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, як тое было ў 2008 годзе, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 1 красавіка пад час абмеркавання сітуацыі ў Беларусі на пасяджэннях Еўрапарламенту і Парламенцкай асамблеі «Еўранэст».



milinkievic.jpg

«Варта працягваць дзейнасць паводле парадку дня, вызначанага на Віленскім саміце “Усходняга Партнёрства”: візавае пытанне, ахова мяжы, абмеркаванне мадэрнізацыі і гэтак далей. Упершыню за многія гады сфармаваўся такі канструктыўны парадак дня. Нельга дапусціць, каб ваколукраінскія падзеі яго паламалі», — лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

Выступаючы на пасяджэнні Камітэта па замежнай палітыцы Еўрапарламенту, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што наша краіна заняла добрасуседскую пазіцыю датычна Украіны. У прыватнасці, прызнана новая тамтэйшая ўлада і робіцца спроба прапанаваць пасярэдніцтва паміж Кіевам і Масквой.

«Гэта ёсць праявай правядзення незалежнай палітыкі, таму не варта ізаляваць Беларусь разам з Расіяй з-за нашумелага галасавання ў Генеральнай асамблеі ААН па Украіне», — сказаў Мілінкевіч.

Разам з тым, з парадку дня перамоваў не павінна знікнуць праблема палітвязняў, лічыць старшыня Руху "За Свабоду"

«ЕС неабходна прыкласцi ўсе намаганнi, каб пераканаць улады Беларусі ў тым, што выгоды дыялогу і незалежнасць краiны сёння напрамую залежыць ад вызвалення палiтвязняў. Дзеля гэтага варта выкарыстоўваць магчымыя сродкi публiчнай i непублiчнай дыпламатыi. Вызваленне вязняў адкрые каналы эканамiчнай супрацы, iнвестыцый, мадэрнiзацыйнай дапамогi, неабходных для захавання эканамічнага і палітычнага суверэнiтэту Беларусi», — заключыў Аляксандр Мілінкевіч. 

«Еўранэст» — міжпарламентская асамблея, якая створаная для збліжэння Еўразвяза і краінаў-удзельніц праграмы «Усходняе партн`рства». 

pyx.by