Арыштаваны прарасійскі публіцыст Шыптэнка: «Застаюся прыхільнікам уз’яднання Беларусі і Расіі»

Расійскія СМІ паведамляюць, што публіцыст Сяргей Шыптэнка скончыў азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго. З дакументамі ён знаёміўся цягам месяца — ад 29 жніўня да 28 верасня.

sergey_shiptenko.jpg

Гэта значыць, што крымінальная справа супраць прарасійскіх публіцыстаў Юрый Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі хутка будзе перададзеная ў суд. У выніку іх абвінавацілі ў «распальванні міжнацыянальнай варажнечы групай асобаў». Шыптэнка і Паўлавец таксама абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Усяго крымінальная справа складаецца з 17 тамоў. Названыя прозвішчы людзей, якія рабілі экспертную ацэнку публікацыям Шыптэнкі — псіхолаг Гатальская і філолагі Андрэева і Кірдун. Сам Шыптэнка экспертызу назваў «сімулякрам паранаідальнага канструкта» і «пошлай спробай лінгвістычнага нудызму».
Жонка Ірына Шыптэнка перадае, што яе муж застаўся верны сваім поглядам, а менавіта «ўз’яднанню Беларусі і Расіі». Ён запрашае расійскіх навукоўцаў і прадстаўнікоў грамадскасці на суд над ім.
У зняволенні Сяргей Шыптэнка, Дзмітрый Алімкін і Юрый Паўлавец знаходзяцца ад снежня мінулага года.
Паводле Нашай Нівы