Балтыйская АЭС атрымае корпус рэактара, ад якога адмовілася БелАЭС
Плануецца, што канцэрн «Расэнергаатам» купіць у кампаніі «Атамбудэкспарт» абсталяванне, вырабленае для першага энергаблока Беларускай АЭС.
У лік абсталявання ўвойдзе і корпус першага рэактара, ад якога адмовілася Беларуская АЭС, паведамляецца на сайце newsbel.by.
Нагадаем, у ліпені 2016 года адбыўся інцыдэнт з ужо дастаўленым на месца будаўніцтва БелАЭС корпусам рэактара. Тады шматтонная канструкцыя ўпала з вышыні некалькіх метраў. Пасля гэтага было вырашана замяніць корпус на новы.
У выніку замены увод першага блока БелАЭС перанеслі з 2018 на 2019 г.. На сённяшні дзень будаўніцтва Беларускай АЭС замарожана ў сувязі з пошукам інвестараў.
Паводле intex-press.by