Беларусы стварылі батальён імя Каліноўскага для абароны Кіева
У яго ўвойдуць беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны.

Беларускі батальён імя Каліноўскага
Беларускія дабраахвотнікі ва Украіне стварылі для абароны Кіева асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага.
Яны заклікаюць суайчыннікаў уступаць у свае шэрагі для абароны Украіны. Кожны зможа выконваць заданні ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі.
Як казаў некалькі дзён таму Вадзім Пракоп’еў, да тэрытарыяльнай абароны Украіны далучылася больш за 200 беларусаў, яшчэ 300 плануюць адправіцца ва Украіну.