Брыдлаў пра сітуацыю на Данбасе: Расія спрабуе нас заблытаць

Галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе растлумачыў, што зараз назваць дакладную колькасць салдат РФ ва Украіне складана.



384647811.jpg

Галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў заявіў, што з-за пастаяннага курсіравання баевікоў па тэрыторыі Данбаса дакладную колькасць расійскіх войскаў на акупаваных участках назваць складана. Пра гэта генерал сказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю ТСН. Ён перакананы, што такім чынам Расія спрабуе ўсіх заблытаць.

У той жа час Брыдлаў нагадаў пра сітуацыю ў жніўні 2014-га, калі расійскія сілы перайшлі мяжу, атакуючы адразу на трох напрамках. Тады вялікая колькасць падраздзяленняў была сканцэнтраваная на ўсходнім баку ўкраінскай мяжы перад тым, як яны ўвайшлі ў Украіну. "Што мы бачылі з тых часоў — гэта меншы расійскі кантынгент на ўсходняй мяжы. Цяпер іх колькасць удвая меншая, чым тады. І ў той жа час назіраецца павелічэнне расійскіх сіл унутры самой Украіны... Памятаеце, што расійскія войскі і сілы, што іх падтрымліваюць, цалкам кантралююць гэты кавалак мяжы на Паўднёвым Усходзе Украіны. Гэтая вобласць шырока адкрыта, падраздзялення курсуюць туды-сюды, як ім захочацца. Амуніцыя, людзі, грошы — усё гэта рухаецца пастаянна, каб падтрымліваць расійскія войскі ў Украіне", — сказаў Брыдлаў.

tsn.ua