Хто б сумняваўся: Лукашэнку на выбарах падтрымалі "больш за 80% выбаршчыкаў" — дадзеныя экзітпулаў
Дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі падтрымалі больш за 80% выбаршчыкаў. Адпаведныя дадзеныя экзітполаў агучаны сёння ў эфіры беларускіх тэлеканалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
![000022_921459_big.jpg 000022_921459_big.jpg](/img/v1/news/full/000022_921459_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамлялася, на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў (экзітпол) праводзілі тры арганізацыі: Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт моладзевых арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".
Паводле: БЕЛТА