Ці звольняць Мясніковіча за няўдалыя «Дажынкі»?
Да «свята вёскі» засталося два месяцы, а аб'екты не гатовыя.
Падчас пятнічнай рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч зладзіў разнос праз кепскую падрыхтоўку аб'ектаў да правядзення
рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» у Гарадку Віцебскай вобласці.
Каментуючы журналістам убачанае на будаўнічых пляцоўках Гарадка, беларускі прэм'ер адзначыў, што за два месяцы закончыць усё будаўніцтва і рэканструкцыю няма як.
Вядома, што ў выпадку правалу саміх «Дажынак» адказваць Мясніковіч будзе асабіста перад Лукашэнкам. Але ці звольніць ён прэм'ер-міністра? На гэтае пытанне сайт
charter97.org папрасіў адказаць экс-кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча.
«Наогул я думаю, што заявы Мясніковіча пра правал падрыхтоўкі да «Дажынак», з'яўляюцца папулісцкімі. Хутчэй за ўсё, ён проста працуе на публіку. Асабіста я не
разумею, якія будаўнічыя аб'екты могуць быць там не гатовыя. Бо звычайна фарбуюць фасады дамоў на ўездзе і выездзе, дарогі рамантуюць, каб былі без калдобін і гэтак далей. Таму незразумела,
што там можна было не выканаць за гэты час», — адзначыў
эксперт.
Пры гэтым эканаміст мяркуе, што прэм'ер-міністр наўрад ці
ад правадыра, нават калі не дасць
рады «Дажынкам».
«Лукашэнка яшчэ ў мінулым годзе сказаў, што пагоніць Мясніковіча, калі планы будуць праваленыя. Планы праваленыя, але ён спакойна сядзіць на месцы. Бо паглядзіце: аб'ём
вытворчасці ў прамысловасці — мінус 1,3%, аб'ём вытворчасці ў сельскай
гаспадарцы — мінус 4,3%, інфляцыя будзе не меншая за 20%, а то і ўсе 25%. Гэта
значыць, здымаць яго ўжо можна, не шукаючы новых прычын. Але наколькі я разумею, у Лукашэнкі няма замены для таго, каб па гэтай мадэлі далей цягнуць лямку эканомікі. Таму я думаю, што Мясніковіча
пакуль могуць пакінуць у ролі «стабільнага» прэм'ера», — мяркуе Станіслаў Багданкевіч.
charter97.org