Ціханоўская і Латушка анансавалі Кангрэс беларусаў
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка абмеркавалі арганізацыю Кангрэса беларусаў. Латушка паведаміў пра гэта ў сваім ТГ-канале.
Палітыкі
лічаць, што на кангрэс варта вынесці наступныя пытанні:
заставанне нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі;
стварэнне органа нацыянальнай улады як выканаўчай і каардынуючай структуры для забеспячэння транзіту ўлады Беларусі і дзейнасці нацыянальна-вызвольнага руху;
прынцыпы стратэгічнага супрацоўніцтва і падтрымкі Украіны;
еўрапейскі выбар для беларускага народа.
«Альбо мы дзейнічаем рашуча сёння, альбо заўтра не застанецца таго, за што мы змагаемся», — адзначыў Павел Латушка.