Ціханоўская заклікала МЗС Іспаніі падтрымаць чарговыя санкцыі супраць «кашалькоў» Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская звярнулася да МЗС Іспаніі з заклікам падтрымаць чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі.

photo_2020_12_10_22_34_52.jpg

«Сёння ў Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністра замежных спраў Іспаніі Аранчы Гансалес Лайі», — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.
У сераду Ціханоўская «звярнулася да міністра з заклікам падтрымаць чацвёрты пакет санкцый супраць "кашалькоў" Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіях супраць народа», сказана там.
Акрамя таго, інфармуе тэлеграм-канал, яна «падзякавала Іспаніі за падтрымку і салідарнасць, прыняцце іспанскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі, увядзенне санкцый супраць рэжыму, працу па ўтрыманні Беларусі ў фокусе ўвагі ЕС».
У ходзе сустрэчы Ціханоўская таксама распавяла «пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі, у тым ліку — супраць вернікаў, а таксама пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання затрыманых і палітзняволеных», гаворыцца ў паведамленні.
Яна заклікала Іспанію падтрымаць ініцыятыву перамоў пры міжнародным пасярэдніцтве як мірнае рашэнне крызісу ў Беларусі. Паводле яе сцверджання, «на сёння больш за 770 000 чалавек прагаласавалі за інклюзіўны дыялог».
interfax.by