Дарадца прэзідэнта Літвы: з камандай Байдэна ідзе праца над беларускім пытаннем

Літва спадзяецца на канструктыўнае супрацоўніцтва з адміністрацыяй абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Асабліва ў пытаннях бяспекі і абароны, піша «Еўрарадыё».

Аста Скайзгірытэ. Фота delfi.lt

Аста Скайзгірытэ. Фота delfi.lt


Пра гэта заявіла галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы па пытаннях знешняй палітыкі Аста Скайзгірытэ. Паводле яе слоў, літоўскія дыпламаты разам з будучымі прадстаўнікамі Байдэна ўжо цяпер працуюць над "беларускім пытаннем", паведамляе Delfi.
«Мэта — вярнуць ЗША да тых тэмаў, якія важныя і для нас — "Усходняе партнёрства", Усходняя Еўропа, у тым ліку і Беларусь, — кажа дарадца. — Мы вельмі спадзяемся, што Амерыка, як і Літва, падтрымае дэмакратычную грамадскасць Беларусі, яе жаданне стаць свабоднымі людзьмі, свабодным грамадствам, у тым накірунку ўжо вядзецца сумесная праца».
Літва паслядоўна падтрымлівае дэмакратычныя сілы ў Беларусі, у Вільні жыве і працуе Святлана Ціханоўская, якая летам 2020-га была вымушана з'ехаць з краіны.