ЕС з працягнутай рукою
Еўрасаюз падоўжыць частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх службоўцаў да кастрычніка 2010 года. Аднак адначасова будзе прыпыненае дзеянне гэтага рашэння на шэсць месяцаў. 16–17 лістапада ў Брусэлі гэтую палітыку мусяць прыняць міністры замежных спраў краінаў ЕС.
Еўрасаюз падоўжыць частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх службоўцаў да кастрычніка 2010 года. Аднак адначасова будзе прыпыненае дзеянне гэтага рашэння на шэсць месяцаў.
16–17 лістапада ў Брусэлі гэтую палітыку мусяць прыняць міністры замежных спраў краінаў ЕС.
Еўрапейскі саюз працягвае візавыя абмежаванні ў адносінах да Беларусі. Аднак прыпыненне візавых санкцыяў робіцца для таго, каб адчыніць “вакно магчымасцяў, – заявіў на
брыфінгу падчас Беларускага Еўрапейскага форуму ў Мінску член Еўрапарламента, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Асноўным індыкатарам для адмены санкцый пасля шасці месяцаў
будуць змены ў беларускім выбарчым кодэксе. “На працягу наступных шасці месяцаў у Беларусі будуць мясцовыя выбары. Калі яны пройдуць справядліва, Еўрапейскі саюз можа разгледзець пытанне аб
магчымай адмене санкцый, – паведаміў палітык.
“Еўрапейскі саюз працягвае сваю руку беларускаму ўраду нягледзячы на тое, што ў Беларусі не ўсё добра, – патлумачыў Пратасевіч – Аднак трэба ўлічваць, што такое рашэнне
было прынятае пасля таго, як на свабоду выйшаў Аляксандр Казулін. Гэта было папярэдняй умовай. І на сённяшні дзень рука ўсё яшчэ працягнутая. Цяпер сітуацыя ў Беларусі змяшаная Сярод
пазітыўных зменаў у Беларусі член Еўрапарламента назваў вызваленне Казуліна, допуск у распаўсюд газет “Народная воля і “Наша ніва, рэгістрацыю некаторых
недзяржаўных аб’яднанняў, тое, што маніфестантаў не саджаюць у турмы, а толькі затрымліваюць і штрафуюць. “З іншага боку Арцём Дубскі знаходзіцца ў турме, дзесяць чалавек былі
асуджаныя да абмежавання волі, некаторыя грамадскія арганізацыі, уключна з прававым цэнтрам “Вясна не былі зарэгістраваныя, – пералічыў Яцэк Пратасевіч сутнасць прэтэнзій.
– Я не хачу сказаць, што мы прымаем сітуацыю, аднак карціна не з’яўляецца чорнай ці белай. Паводле яго слоў, ЕС праводзіў кансультацыі ў Беларусі з людзьмі, якія
прадстаўляюць увесь спектр палітычных сілаў. Таксама праводзіліся кансультацыі з больш шырокай міжнароднай супольнасцю, уключна з офісам АБСЕ. І большасць удзельнікаў кансультацый сказалі, што трэба
працягваць дыялог і пакінуць “вакно магчымасцяў адчыненым. Аднак на пэўны часовы адрэзак і на пэўных умовах.
“Паверце нам, мы не грунтуем свой падыход толькі на заявах ці знешніх жэстах. Недастакова, каб Лукашэнка сказаў Ярмошынай: “Памяняйце закон у адпаведнасці з рэкамендацыямі
АБСЕ. Таксама недастакова таго, што новы закон будзе проста перасланы ў парламент. Тое, чаго мы чакаем – гэта рэальныя змены і правапрымяняльная практыка падчас мясцовых
выбараў, – падкрэсліў кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.
Яцэк Пратасевія заўважыў, што Беларусь не мае абавязку дзейнічаць у адпаведнасці з рэкамендацыямі ЕС у сваім эканамічным і палітычным жыцці, бо не ёсць сябрам ЕС ці кандыдатам на ўступленне ў
Еўразвяз. “Аднак паколькі Беларусь хоча афіцыйна супрацоўнічаць з ЕС, хоча мець фінансавую падтрымку, сітуацыя змяняецца, – падкрэсліў палітык. – Мы гаворым, калі вы
размаўляеце пра супрацоўніцтва, інвестыцыі, мы адказваем “так. Але і мы можам нечага чакаць. Найперш гэта змены ў эканоміцы. Любы, хто лічыць грошы, не будзе пазычаць кампаніі,
якая іх губляе. Другое – пытанне правоў чалавека. Таму што ёсць ціск ад грамадства і палітыкаў, для якіх правы чалавека і дэмакратыя важныя. Вось чаму Лукашэнка гаворыць, што будзе ўносіць
змены ў выбарчы кодэкс. Не таму што ён вялікі аматар дэмакратыі ці памяняў сваю палітычную філасофію. Але ён хоча нашай фінасавай падтрымкі і мусіць нешта рабіць.
У праекце папярэдняй рэзалюцыі наконт працягнення санкцый гаворыцца, што ЕС заклікае Мінск правесці рэформу выбарчага заканадаўства і паважаць правы чалавека, у прыватнасці, спыніць ціск на
палітычных актывістаў і незалежныя СМІ. Брусэль таксама выказваецца за ўвядзенне ў Беларусі мараторыю на смяротную кару.
Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзеныя ў 2004 году ў дачыненні чатырох беларускіх службоўцаў, да 2006 году спіс вырас да 41 чалавека. У кастрычніку 2008 года кіраўнік МЗС краін Еўрапейскага саюза
прыпыніў на паўгода дзеянне санкцый для 36 асобаў з гэтага спісу. У ім засталіся пяць чалавек: тыя, каго Еўропа падазрае ў дачыненні да палітычных знікненняў у 1999–2000 гадах (экс-міністры
ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былыя дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шейман і камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка), а таксама старшыня
Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. 16 сакавіка гэтага года на паседжанні ў Брусэлі замарозка санкцый была падоўжаная на дзевяць месяцаў. Але дзеянне санкцый адносна гэтых пяці чалавек падаўжылася на
год.