«Гэта не заміне працы яе каманды». Святлана Ціханоўская сышла на самаізаляцыю

Адзін з лідараў беларускага пратэсту звяла да мінімуму кантакты і ў найбліжэйшы час пройдзе тэст на CAVID-19. 

400017500540_453689.jpg

Такое рашэнне Святлана Ціханоўская прыняла пасля інфармацыі аб тым, што ў міністра замежных спраў Славеніі, з якім яна сустракалася ў пачатку тыдня, дыягнаставаны каронавірус.

«Гэта не заміне працы яе каманды», — заявіла прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна, паведамляе «Рэйтэр».