Грамадскую актывістку Вольгу Мікалайчык пакаралі буйным штрафам за акцыю памяці
У пятую гадавіну смерці на Майдане беларуса Міхася Жызнеўскага, 22 студзеня, грамадскія актывісты сабраліся ў Мінску на акцыю па ўшанаванні яго памяці. Пасля акцыі былі затрыманыя Вольга Мікалайчык і Дзяніс Урбановіч.
![Падчас акцыі ўшанавання памяці Міхася Жызнеўскага 22 студзеня 2019 г. Фота Алены Ляшкевіч. Падчас акцыі ўшанавання памяці Міхася Жызнеўскага 22 студзеня 2019 г. Фота Алены Ляшкевіч.](/img/v1/images/ukraina_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас акцыі ўшанавання памяці Міхася Жызнеўскага 22 студзеня 2019 г. Фота Алены Ляшкевіч.
За ўдзел у гэтым мерапрыемстве сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў спадарыню Мікалайчык штрафам у памеры 40 базавых велічынь. Дзяніс Урбановіч атрымаў штраф у 50 базавых велічынь. Працэс вяла суддзя Вікторыя Шабуня.
![mikalaychyk.jpg mikalaychyk.jpg](/img/v1/images/mikalaychyk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вольга Мікалайчык
Чытайце таксама:
У Мінску ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага. Ёсць затрыманыя (фота)